wd wp Пошук:

Варшаўская школа кіравання

Варшаўская школа кіравання — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

Поўная афіцыйная назва ўстановы — «Варшаўская школа кіравання — вышэйшая школа ў Варшаве». Фундатар — Галоўнае праўленне Навуковага таварыства арганізацыі і кіравання ў Варшаве. Мае права праводзіць адукацыйную дзейнаць у сферы вышэйшай адукацыі на ўзроўні бакалаўра і магістра, а таксама ў галіне паслядыпломнай адукацыі ў стацыянарнай (дзённай) і нестацыянарнай (завочнай) формах навучання. Ва ўстанове працуюць навукова-педагагічныя працаўнікі ў колькасці 65 выкладчыкаў.

У адпаведнасці з адным з самых аўтарытэтных у Польшчы рэйтынгам недзяржаўных ВНУ Варшаўская школа кіравання сістэматычна займае лідзіруючыя месцы сярод усіх недзяржаўных ВНУ ў Польшчы (усяго каля 330 ВНУ) у катэгорыі «Насычанасць кадраў людзьмі вышэйшай кваліфікацыі». У 2016 годзе гэта было 6 месца, у 2017 годзе — 7 месца, у 2019 годзе — 5 месца сярод прыватных навучальных устаноў Варшавы.

Напрамкі навучання

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бізнес-школы
Катэгорыя·Эканамічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы