wd wp Пошук:

Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія

Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія (польск.: Akademia Duchowna Rzymsko-Katolicka Warszawska) — вышэйшая рымска-каталіцкая навучальная ўстанова, што існавала ў Варшаве з 1836 па 1867 гг.

Гісторыя

Указ імператара Мікалая І аб стварэнні Варшаўскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Касцёл Францысканаў на вуліцы Закрачымскай у 1855 годзе

Ужо ў 1816 годзе быў заснаваны багаслоўскі факультэт пры зноў створаным Варшаўскім універсітэце, рэктарам якога, у працяг цэлай першай эпохі яго існавання, быў святар Войцех Швяйкоўскі(польск.) бел.; акрамя таго, існавала ў Варшаве семінарыя, у якой вучыліся маладыя людзі, што жадалі прысвяціць сябе духоўнаму званню. У 1833 годзе, пасля Паўстання 1830—1831 гадоў універсітэт быў зачынены, а праз тры гады, па ўказе імператара Мікалая I ад 4 (15 кастрычніка) 1835 года, заснавана акадэмія, з выкладаннем на польскай мове. На яе ўтрыманне быў закладзены такі ж самы фундуш, што і папярэдніцы (Галоўнай Варшаўскай семінарыі) у суме 103.800 злотых, з дадаткам у 62.800 злотых.

9 лютага 1837 года ў касцёле святога Францыска(польск.) бел. адбыўся ўрачысты акт адкрыцця Варшаўскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі[1]. На чале акадэміі стаяў рэктар, якi назначаўся імператарам з ліку двух кандыдатаў, прадстаўленых саветам акадэміі. Падпарадкоўвалася акадэмія Варшаўскаму архібіскупу. Па статуту ў складзе выкладчыкаў павінна было быць 7 прафесараў тэалагічных навук, 4 прафесара навук дапаможных, 2 лектары і адміністратар. Таксама ў акадэміі былі створаны кафедры:

Казённых месцаў для студэнтаў было 40, але маглі быць і сваекоштныя выхаванцы, абавязаныя жыць у акадэміі; прыходнымі дапускаліся толькі манахі. Для паступлення ў акадэмію трэба было мець закончаную семінарскую адукацыю. Курс навучання складаў 4 гады, вакацыі былі зацверджаныя штогод з 15 ліпеня да 15 верасня. Выкладанне прадметаў вялося на польскай і лацінскай мовах. Пасля вучобы ў акадэміі выпускнікі[2] атрымлівалі ступень кандыдата, магістра або доктара багаслоўя, з абавязкам прыняць месца, прапанаванае духоўным начальствам. Пасля Паўстання (1863—1864) гг. Варшаўская акадэмія была зачынена ў 1867 годзе, а слухачы яе былі пераведзеныя ў Пецярбургскую рымска-каталіцкую Акадэмію[3].

Рэктары

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 «Wiadamość o założeniu i otworzeniu Akademii duchownéj rzymsko-katolickiéj w Warszawie»польск.: — Warszawa, 1837
  2. Выпускники Варшавской духовной академии Akademia Duchowna Warszawska 1841, 1845-1847, 1850-1852, 1854-1862 r.польск.:
  3. Варшавская римско-католическая духовная академия (руск.)  // Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  4. Wojciech Ossolińskiпольск.: // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Butkiewicz Bonawentura(недаступная спасылка)польск.: // eduteka.pl

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Варшава
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1836 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія
Катэгорыя·Зніклі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай