wd wp Пошук:

Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі

Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

Гісторыя стварэння ўстановы бярэ свой пачатак у 1970-х гадах, калі на вул. Мілай, 7 у Варшаве працавалі курсы, якія займаліся навучаннем у такіх напрамках, як апрацоўка дадзеных, праграмнае забеспячэнне лічбавых машын і статыстыка. У 1992 годзе па гэтым адрасе была створана прафесійная навучальная ўстанова «Mila College», якая ў 2000 годзе была ператворана ў вышэйшую навучальную ўстанову. Змена сядзібы і назвы на сучасную адбылася ў 2004 годзе.

Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі з’яўляецца адзінай спецыялізаванай вышэйшай навучальнай установай у Польшчы, якая рэалізуе вышэйшыя інжынерныя, магістарскія і паслядыпломныя адукацыйныя праграмы выключна па адным кірунку — «Інфарматыка».

Да красавіка 2019 года дыпломы Варшаўскай вышэйшай школы інфарматыкі атрымалі 4083 выпускнікі, у тым ліку 2574 дыпломы інжынера-інфарматыка, 414 дыпломаў магістра інфарматыкі і 1095 пасведчанняў дадатковай і паслядыпломнай адукацыі. Па даных рэйтынга 2016 года, падрыхтаванага Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, выпускнікі магістратуры Варшаўскай вышэйшай школы інфарматыкі з пункту гледжання памеру заработнай платы апынуліся на 12-м месцы ў Польшчы, апярэдзіўшы ў гэтым выпускнікоў многіх аўтарытэтных ВНУ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Польшчы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта