wd wp Пошук:

Варшаўская архідыяцэзія

Варшаўская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Varsaviensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Варшава, Польшча. У мітраполію Варшавы ўваходзяць Плоцкая і Варшаўска-Пражская дыяцэзіі. Кафедральным саборам варшаўскай архідыяцэзіі з’яўляецца касцёл Святога Яна Хрысціцеля.

Гісторыя

16 кастрычніка 1798 года Рымскі Папа Пій VI выдаў булу Ad universam agri, якой заснаваў Варшаўскую дыяцэзію. Першапачаткова Варшаўская дыяцэзія ўваходзіла ў Пазнаньскую мітраполію. 12 студзеня 1794 года Рымскі Папа Пій VI выпусціў дэкрэт Quam Eminentissimus, якім далучыў дыяцэзію да Гнезненскай мітраполіі.

12 сакавіка 1818 года Рымскі Папа Пій VII выдаў булу Militantis Ecclesiae regimini, а 30 чэрвеня 1818 года Ex imposita Nobis, якімі ўзвёў Варшаўскую дыяцэзію ў ранг архідыяцэзіі. У 1863 годзе пасля Студзеньскага паўстання архібіскуп Зыгмунт Шчэнсны Фялінскі быў сасланы ўладамі Расійскай імперыі ў Яраслаўль, дзе знаходзіўся ў ссылцы да 1883 года. Пасля свайго вяртання ў Варшаву архібіскуп Зыгмунд Фялінскі падаў у адстаўку.

28 кастрычніка 1925 года Рымскі Папа Пій XI выдаў булу Vixdum Poloniae unitas, якой далучыў да Варшаўскай мітраполіі Плоцкую, Сандамірскую, Люблінскую, Лодзінскую і Сядлецкую дыяцэзіі .

25 сакавіка 1992 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу Totus tuus Poloniae populus, якой перадаў частку тэрыторыі Варшаўскай архідыяцэзіі новым Ловіцкай і Варшаўска-Пражскай дыяцэзіям.

Ардынарыі архідыяцэзіі

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Варшаўская архідыяцэзія
Катэгорыя·1798 год у Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Варшава