wd wp Пошук:

Варлен Леанідавіч Бечык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бечык. Варлен Леанідавіч Бечык (25 чэрвеня 1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1974)[1]. Сын Ларысы Кароткай.

Біяграфія

Скончыў БДУ ў 1960. З 1972 навуковы супрацоўнік інстытуту літаратуры АН БССР, з 1981 намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

Творчасць

Друкуецца з 1959 года. Даследуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасці і мастацкасці, пытанні майстэрства, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Свет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам)[1]. Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Бечик Варлен Леонидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астрашыцкім Гарадку
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі