wd wp Пошук:

Уладзімір Марцінавіч Хадыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хадыка. Уладзімір Марцінавіч Хады́ка (3 студзеня 1905, в. Цітва, Пухавіцкі раён Мінскай вобл. — 12 мая 1940) — беларускі паэт , перакладчык.

Біяграфічныя звесткі

Сяброўскі шарж на У. Хадыку

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 год працаваў парабкам. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску (1923). Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 у Мінску. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Член СП СССР з 1934. 26.11.1936 арыштаваны, 5.10.1937 асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ.

Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954.

Творчасць

Вокладка зборніка «Суніцы»
Сярод рабфакаўцаў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў саўгасе імя 10-ддзя БССР. У верхнім раду сядзяць: чацвёрты злева — Уладзімір Хадыка, шосты злева — Янка Купала

З вершамі выступіў у 1926 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). У першым зборніку «Суніцы» (1926) — пафас новага жыцця, юнацкі запал, часта ў рытарычным выяўленні. У зборніку «Выбраныя вершы» (1932) і «Радасны будзень» (1935) грамадзянская тэматыка, імкнуўся найбольш поўна раскрыць светаадчуванне сучасціка, паяднаць рамантычную акрыленасць з глыбокім лірызмам. Лепшыя вершы, лірычныя цыклы «На ўзвеях дзён» і «Песні з поўдня» пазначаны арганічным адзінствам грамадскіх матываў і інтымных перажыванняў, наватарскай смеласцю паэтычнага мыслення, унутранай засяроджанасцю, багаццем інтанацый.

Пераклаў на беларускую мову аповесць К. Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбраных твораў У. Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934), творы М. Горкага («Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. склалі 5 і 6-ы тамы Збору твораў М. Горкага на беларускай мове, 1935), раман М. Шолахава «Ціхі Дон» (1935) і інш.

На верш У. Xадыкі «Расцём і дужэем» А. Туранкоў напісаў песню.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Перакладчыкі Беларусі
Перакладчыкі на беларускую мову
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Беларускамоўныя паэты
Перакладчыкі з рускай мовы
Паэты Беларусі
Нарадзіліся ў Цітве
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Члены літаратурнага аб’яднання ТАВІЗ
Нарадзіліся 3 студзеня
Асобы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі 12 мая
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў 1940 годзе
Выпускнікі Грэбенскай базавай школы
Паэты СССР
Перакладчыкі паводле алфавіта
Перакладчыкі СССР
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Памерлі ў Бураціі
Паэты паводле алфавіта