wd wp Пошук:

Варахша

Рэшткі сцен

Варахша́ — гарадзішча ва Узбекістане, якое існавала з антычных часоў да XI ст. ў гістарычнай вобласці Согд (Сагдыяна). Размешчана за 40 км на захад ад г. Бухара.

Апісанне

Фрагмент роспісу палаца

Захаваліся рэшткі гафрыраваных сцен цытадэлі, на захад ад іх — палац. Выяўлены размалёўкі VII ст. на сценах палаца (змаганне герояў з фантастычнымі жывёламі, сцэны бітваў коннікаў, палявання, урачыстасці прыёму цара); часткі палаца, пабудаваныя ў VIII ст., упрыгожаны раслінным арнаментам, фігуркамі людзей і жывёл, фантастычнымі пейзажамі і інш., выразанымі па алебастравай тынкоўцы. Знаходкі сведчаць пра сінкрэтычны характар мастацтва(руск.) бел. сагдыйцаў(руск.) бел., дзе мясцовыя элементы спалучаюцца са старажытнымі антычнымі традыцыямі і рысамі будыйскага мастацтва.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Славутасці Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Бухарскі вілает
Катэгорыя·Колішнія гарады Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гарадзішчы Узбекістана