wd wp Пошук:

Вараоз

Кукалка меданоснай пчалы, паражоная кляшчамі Varroa destructor

Вараоз (лац.: Varroosis), вараатоз (лац.: Varroatosis) — эктапаразітная(руск.) бел. хвароба пчол і пячатнага расплоду. Выклікаецца кляшчом Varroa destructor[1]. Трапляецца ў многіх краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Еўропы, у т.л. на Беларусі.

Пры масавым пашырэнні прыводзіць да вялікіх эканамічных страт. Крыніца інвазіі — хворыя сем’і, раі і зрэзаны трутневы расплод. Пашырэнню хваробы садзейнічаюць перамяшчэнне пчальнікоў, купля і продаж пчол. Клешч праходзіць поўны цыкл развіцця на кукалках пчол на працягу 8—9 сутак і пашкоджвае дарослых насякомых.

Пры вараозе назіраецца гібель недаразвітых кукалак пчол, нараджэнне нежыццяздольных трутняў і пчол з рознымі пачварнасцямі. Скарачаецца тэрмін жыцця матак, пашкоджаныя сем’і адстаюць ў развіцці. Вясной і восенню хварэе пераважна пчаліны расплод, а ўлетку—трутневы.

Зноскі

  1. доўгі час памылкова класіфікаваўся як Varroa jacobsoni

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пчолы
Катэгорыя·Пчалярства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара