wd wp Пошук:

Ван Цьен Зунг

Ван Цьен Зунг (в’етн.: Văn Tiến Dũng; 2 мая 191717 сакавіка 2002) — генерал В’етнамскай народнай арміі. Вядомы перш за ўсё планаваннем і паспяховым правядзеннем вясновага наступлення 1975 года, якое завяршыла В’етнамскую вайну.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Ханоі. У 1936 годзе (па іншых дадзеных — у 1937-м уступіў у Камуністычную партыю Індакітая. Некаторы час правёў у французскай турме, адкуль уцёк у 1944 годзе. У канцы Індакітайскай вайны быў прызначаны на пасаду начальніка штаба В’етнамскай народнай арміі, знаходзіўся на гэтай пасадзе падчас бітвы пры Д’енб’енфу, а таксама падчас В’етнамскай вайны.

У 1972 годзе камандаваў Паўночным фронтам (Чы-Тх’ен-Хюэ) падчас аперацыі «Нгуен Хюэ» («Велікоднае наступленне»); менавіта яго фронту ўдалося дасягнуць найбуйнейшай перамогі паўночнав’етнамскіх войскаў у гэтай кампаніі, узяўшы сталіцу самай паўночнай правінцыі Паўднёвага В’етнама горад Куангчы і ўтрымліваючы яго на працягу чатырох з паловай месяцаў.

У 1974 годзе Ван Цьен Зунг змяніў Во Нгуен Зіяпа на пасадзе камандуючага паўночнав’етнамскай арміяй. Ён распрацаваў і паспяхова ўвасобіў у жыццё план Вясновага наступлення 1975 года, вынікам якога стала ўзяцце Сайгона і завяршэнне В’етнамскай вайны.

Пасля ўз’яднання В’етнама армія пад камандаваннем Ван Цьен Зунга праводзіла баявыя аперацыі ў адказ на памежныя правакацыі «чырвоных кхмераў», ўварванне ў Камбоджу і звяржэнне рэжым Пол Пота, а таксама адлюстроўвала кітайскае ўварванне 1979-га. У 1980—1987 гадах быў міністрам абароны. У гэты перыяд яго крытыкавалі за аўтарытарны стыль працы, хадзілі і чуткі аб сямейнай карупцыі[2].

Памёр ва ўзросце 84 гадоў у Цэнтральным вайсковым шпіталі ў Ханоі. У яго засталіся два сыны і тры дачкі. Ван Цьен Зунг з’яўляецца адным з самых вядомых паўночнав’етнамскіх палкаводцаў перыяду В’етнамскай вайны (магчыма, саступаючы толькі Зіяпу). Аўтар мемуараў «Вялікая перамога вясной 75-га» (1976).

Зноскі

  1. Van Tien Dung // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. North Vietnamese General Dies (CBS News)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Генералы арміі
Катэгорыя·Міністры абароны В’етнама
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэльце Чырвонай ракі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы В’етнамскай народнай арміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка