Вампір (фр.: vampire[1]) — у старадаўніх павер’ях беларусаў і іншых народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб шкодзіць людзям (смактаць кроў, душыць, ірваць на часткі і г.д.). Народная фантазія вампіраў уяўляла з тоўстымі (раздутымі) вуснамі і тонкім, вострым, як змяінае джала, языком. У народных вераваннях вампір — увасабленне страху прымхлівых людзей перад памерлымі чараўнікамі.