wd wp Пошук:

Валіснерыя спіральная

Валісне́рыя спіра́льная (Valisneria spiralis) — падводная травяністая расліна сямейства жабнікавых.

Апісанне

Сцябло кароткае са стужкападобным ярна-зялёным лісцем даўжынёй да 80 см і шырынёй 12 мм, сабраным у разетку. Кветкі аднаполыя, развіваюцца пад вадой. Перад апыленнем усплываюць на паверхню. Апыленая кветка апускаецца ў ваду, дзе выспявае плод.

Пашырэнне

Пашырана ў прэсных вадаёмах трапічнага, субтрапічнага і ўмеранага паясоў. Трапляецца ў вусці Дуная, Дняпра, Волгі, у азёрах Каўказа, Сярэдняй Азіі, Далёкага Усходу на глыбіні да 1 м.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца як акварыумная расліна. Найбольш дэкаратыўная форма — з закручаным лісцем. Культывуюць пры ўмераным асвятленні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Мартыненка В. П. Валіснерыя спіральная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Жабнікавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны