wd wp Пошук:

Валянцін Фёдаравіч Лявуненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявуненка. Валянцін Фёдаравіч Лявуненка (1941 —) — беларускі інжынер у цывільным будаўніцтве. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2008)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ва Украіне, скончыў Ташкенцкі політэхнічны інстытут і працаваў па спецыяльнасці ў гэтым горадзе, а ў 1978-м прыехаў у Мінск. Больш за 30 гадоў Валянцін Фёдаравіч прапрацаваў у інстытуце «Мінскпраект». Пачынаў галоўным інжынерам праектаў, быў на кіруючых пасадах, у тым ліку галоўным інжынерам прадпрыемства і яго дырэктарам (6.9.2002 — 8.9.2003). З 2010-га працаваў у прыватнай будаўнічай кампаніі[1].

Творчасць

Пад яго кіраўніцтвам па праектах інстытута «Мінскпраект» былі пабудаваны аўтавакзал «Маскоўскі», будынак чыгуначнага вакзала, Нацыянальная бібліятэка, падземны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Сталіца», жылыя раёны Малінаўка, Сухарава, Красны Бор і інш. Пачаты рэстаўрацыя і рэканструкцыя Верхняга горада[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Не только профессионал, но и человек хороший. Бывший директор «Минскпроекта» отметил 80-летие(недаступная спасылка) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Інжынеры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне