wd wp Пошук:

Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілашэўскі. Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі (5 кастрычніка 1960, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў в. Лапенеўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», урач-лячэбнік.

Працаваў участковым тэрапеўтам Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом Кобрынскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; галоўным урачом Кобрынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом санаторыя «Буг»; намеснікам старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі».

З’яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

15 студзеня 2019 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста[1].

Узнагароды

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў