wd wp Пошук:

Валянцін Емяльянавіч Бяляеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляеў.

Валянцін Емяльянавіч Бяляеў (19 кастрычніка 1914, в. Вядзец, Сенненскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. на Заходнім фронце[1]. У партызанах з красавіка 1942 года: камандзір групы, атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 г. камісар 2-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава[1]. З 1944 года на гаспадарчай, партыйнай, прафсаюзнай і савецкай рабоце. Скончыў Мінскую ВПШ ў 1959[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Беляев Валентин Емельянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 53. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны