wd wp Пошук:

Валянцін Віктаравіч Козічкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козічкін. Валянцін Віктаравіч Козічкін — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)[1].

Біяграфія

Скончыў школу ў Сенненскім раёне і паступіў у політэхнічны тэхнікум на аддзяленне “Прамысловае і цывільнае будаўніцтва”[2].

Пасля службы ў арміі працаўладкаваўся ў «Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск». Пачынаў свой працоўны шлях у якасці майстра ў СУ-38, прараба, намесніка начальніка, галоўнага інжынера і начальніка ўпраўлення. Паралельна скончыў факультэт цывільнага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту[2].

З 1992 года заняў пасаду генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск»[1].

Аб’екты, якія будаваліся пад кіраўніцтвам В. Козічкіна

Пад яго кіраўніцтвам ААТ «Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск» пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю многія сацыяльна значныя аб’екты горада і вобласці: база адпачынку ў н. п. Крупеніна, комплекс стадыёна «Дынама», карцінная галерэя ў Полацку, гасцініца «Лучоса», парнікова-цяплічны комплекс і комплекс па вытворчасці малака саўгаса «Рудакова», Віцебская бройлерная фабрыка, МТФ у Мазалаве, Масарах і Добрыне, рэканструкцыя пл. Леніна ў Оршы, культурна-аздараўленчы цэнтр Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі, рэканструкцыя пл. Перамогі ў Віцебску, будаўніцтва Духаўскага кругліка, аднаўленне амаль з нуля Свята-Успенскага кафедральнага сабора і многія іншыя. Праведзены таксама мадэрнізацыя вытворчасцей ААТ «Віцебскдрэў» і ААТ «Аршанскі льнокамбінат», а таксама будаўніцтва лядовай арэны ў Оршы, добраўпарадкаванне гарадской набярэжнай Заходняй Дзвіны, збудаванне аўтаматызаванага малочнатаварнага комплексу ў в. Палудзеткі Віцебскага раёна[1].

Акрамя беларускіх аб’ектаў работнікі трэсту працавалі ў Расіі — Ханты-Мансійску, Нарыльску, Смаленску і іншых рэгіёнах[2].

Узнагароды

За рэалізацыю праекта «Палац спорту ў г. Віцебску» В. В. Козічкін у 2000 годзе удастоены прэміі Мінбудархітэктуры ім. У. А. Караля. У 2003 годзе за вялікі асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны і шматгадовую плённую працу яму прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь». Па выніках Рэспубліканскага конкурсу «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» у 2008 годзе ён прызнаны «Кіраўніком года» ў катэгорыі «Генпадрадныя арганізацыі». У 2009 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў «За заслугі ў будаўніцтве» і дыпломам «Чалавек года Віцебшчыны-2009» у намінацыі «Архітэктура, будаўніцтва, дарожная гаспадарка»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 …И это все о нем: Валентин Козичкин (руск.)
  2. 1 2 3 Профессия на всю жизнь (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Будаўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту