wd wp Пошук:

Віцебскі лядовы палац спорту

Віцебскі лядовы палац спорту — спартыўнае збудаванне ў Віцебску. Размешчана ў парку парку 1000-годдзя Віцебска, на рагу праспекта Будаўнікоў і праспекта Перамогі.

Пабудаваны па праекце архітэктараў І. Боўта, А. Шафрановіча. Уведзены ў эксплуатацыю 13 лістапада 1999 г.. Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакеі з шайбай, спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэнісу, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Умяшчальнасць палаца складае 1900 гледачоў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксандра Шафрановіча
Катэгорыя·З’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Спорт у Віцебску
Катэгорыя·Лядовыя арэны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Праспект Перамогі (Віцебск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Івана Боўта
Катэгорыя·1999 год у Віцебску
Катэгорыя·Праспект Будаўнікоў (Віцебск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віцебска