У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Борзды. Валянцін Анатолевіч Борзды (нар. 10 чэрвеня 1968, г. Маладзечна, Мінская вобласць) — беларускі скульптар.
Скончыў у 1988 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1996 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[2]. 3 1982 удзельнік мастацкіх выставак[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года[3].
Працуе ў манументальнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, дрэва[2].
Сярод твораў: скульптуры «Бронзавы меч», «Гітара», «Сірэна», «Насарог» (усе Мінск)[2].
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку[2], Музеі новага мастацтва (Віляндзі, Эстонія) і інш.