wd wp Пошук:

Валянцін Аляксеевіч Барадуля

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барадуля. Валянцін Аляксеевіч Барадуля (нар. 10 лістапада 1937, Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 24 снежня 2020) — беларускі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар. У 1995 годзе ён абраны акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі, а ў 1996 годзе — Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1959, цяпер БНТУ). З 1959 года працуе ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі. У 1974—1989 гадах — намеснік дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену, адначасова з 1981 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, дырэктар Міжнароднага цэнтра акадэмій навук сацыялістычных краін. З 2003 года — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

У 1986 годзе абараніў дысертацыю, у 1989 годзе атрымаў вучонае званне прафесара Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

В. А. Барадуля развіў навуковы напрамак па цепла- і масапераносу ў дысперсных сістэмах. Выканаў комплекс даследаванняў і распрацовак па стварэнні высокаэфектыўных цеплаэнергетычных і хімічных тэхналогій.

Даследаванні В. А. Барадулі з’явіліся асновай стварэння шэрагу перспектыўных энергетычных воданагравальных і паравых аўтаматызаваных кацельных установак для пара- і цеплазабеспячэння.

Прызнаннем навуковых заслуг В. А. Барадулі стала абранне яго ў 2000 годзе членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002 годзе за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі краіны яму прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 60 вынаходак. Вядзе шырокую навукова-арганізацыйную працу, удзельнічае ў працы шматлікіх навукова-тэхнічных камітэтаў, камісій, саветаў, з’яўляецца членам рэдкалегіі шматлікіх навуковых часопісаў.

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Копысі
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»