У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крылоў. Крылоў Валянцін Аляксандравіч — беларускі мастак-жывапісец, бацька мастака Андрэя Крылова.
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1929 на хутары Захаваеў Ілаўлінскага раёна[ru] Валгаградскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Саратаўскае мастацкае вучылішча[ru]. А ў 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Жыў і працаваў у Гомелі. Росквіт творчасці мастака прыйшоўся на перыяд сацыялістычнага рэалізму.
Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1966 года [1]. Першая персанальная выстаўка мастака адбылася толькі ў 2005 годзе, праз 4 гады пасля яго смерці, у Гомельскай карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі.