wd wp Пошук:

Валянціна Якімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якімовіч.

Валянціна Якімовіч, па нараджэнні Куцанкова, да 1976 года Малахоўская[1] (нар. 27 лістапада 1949[1], Касцюкоўка[1], Гомельскі раён) — беларуская фалькларыстка, грамадская дзяячка ў ЗША.

Біяграфія

Скончыла архітэктурны факультэт БПІ (1973)[1]. Пасля вучобы засталася ў Мінску. Працавала архітэктарам, вядучым інжынерам-канструктарам, настаўніцай жывапісу, чарчэння і народнага мастацтва ў Беларускім гуманітарна-культурным цэнтры, педагогам-выхавальнікам у Мастацкім вучылішчы імя Глебава, актрысай мінскага драматычнага тэатра «Дзе-Я?», старшым навуковым супрацоўнікам[1] сектара этнаграфіі Інстытута мастацтвазнаўства АН БССР.

З 1987 года належала да моладзевага аб’яднання «Талака», з 1989 года — сябра БНФ, а таксама Таварыства беларускай мовы і Беларускага саюза фалькларыстаў і фальклорнага гурта «Дзянніца».[1]

Народны майстар па вырабе нацыянальных беларускіх строяў. Аўтар шэрагу культуралагічных артыкулаў і публікацый фальклорнага і этнаграфічнага характару.[1]

Друкавалася ў часопісе «Мастацтва», газетах «Культура», «Чырвоная змена» ў Мінску, у бюлетэні «Весткі й Паведамленьні», газеце «Беларус» і альманаху «Беларус» у Нью-Ёрку. З 1987 года ладзіць традыцыйныя беларускія святы.

З канца 1998 года жыве ў ЗША, бярэ ўдзел у дзейнасці Беларуска-амерыканскага задзіночання[1], жыцці беларускай грамады ў Амерыцы. Сакратар згуртавання «Пагоня».

Аўтар успамінаў пра паэта Анатоля Сыса.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Bielarus, 2009, с. 264

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Беларусі
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Члены Талакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюкоўцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ