У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Латышава. Валянціна Якаўлеўна Латышава (нар. 5 мая 1936, Гомель) — беларускі неўролаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (2000). Член Рэспубліканскага навукова-практычнага таварыства неўролагаў[1].
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1959 годзе. Працавала ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1968, у 1990—1994 — кіраўнік аддзела), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1995, лячэбны факультэт, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, з 2016 — прафесар кафедры)[1].
Сярод навуковых інтарэсаў неўралагічныя праяўленні астэахандрозу пазваночніка; імуналагічныя аспекты ў неўралогіі; рассеяны склероз; інсульты; галавакружэнне; спінальная нейратраўма; рэабілітацыя[1].