У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кароткая. Валянціна Пракопаўна Кароткая (5 верасня 1924, в. Вугалеўшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 21 студзеня 2012) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
У 1944—1950 гадах працавала ў калгасе «Чырвоны сцяг» Талачынскага раёна. У 1953—1979 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе «18 партз’езд» Талачынскага раёна.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
З’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1966 гадах. З 1959 года — член КПСС.