wd wp Пошук:

Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашкевіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жукоўская. Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч, у дзявоцтве Жукоўская (5 лютага 1916, Казельск, Калужская губерня — 25 сакавіка 2004) — беларускі педагог, лексікограф, грамадска-культурны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе.

Біяграфія

Нарадзілася ў беларускай сям’і з Пружанаў, якая ў час Першай сусветнай вайны апынулася ў бежанстве ў Расіі. У 1919 г. вярнулася з бацькамі на радзіму. У Пружанах на выдатна скончыла польскую сямігодку, а затым гімназію гуманістычнага тыпу імя Адама Міцкевіча. У 1935 г. паступіла на класічны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, стала сяброўкай Беларускага студэнцкага саюза, дзе выконвала абавязкі скарбніка. Пасля двух гадоў вучобы перавялася на фізіка-матэматычны факультэт.

У 1939 г. пры садзейнічанні вядомай асветніцы Кацярыны Стаўбуннік пачала выкладаць беларускую мову ў былой польскай гімназіі і на курсах для настаўнікаў. У 1944 г. вымушана выехаць у Германію, працавала ў перакладчыцкім бюро «Вінета». Пасля вайны аказалася ў лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце. Выкладала ў беларускай гімназіі імя М. Багдановіча фізіку, з’яўлялася сцяжной беларускага жаночага скаўтынгу.

З ліпеня 1949 г. — у Таронта (Канада). У 1950 г. на другім з’ездзе Згуртавання беларусаў Канады выконвала абавязкі сакратара. Выйшла замуж за Міхася Пашкевіча. Пазней — разам з мужам — у Беларускім нацыянальным аб’яднанні. У 1950—1960 гг. — арганізатар і кіраўнік беларускага танцавальнага ансамбля. Пасля арганізуе і 15 год кіруе беларускай суботняй школай пры царкве Св. Ефрасінні Полацкай у Таронта.

Склала «Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў» (Кліўленд, 1968). Яна аўтар англамоўнага падручніка «Беларуская мова = Fundamental Byelorussian». Таронта, 1974. Т. 1; 1978. Т. 2) — адзінага сістэматычнага і найбольш поўнага курса беларускай мовы за межамі Беларусі. Падручнік абапіраецца на правапіс Б. Тарашкевіча з пазнейшымі ўдакладненнямі, прынятымі на эміграцыі пад уплывам Я. Станкевіча і А. Адамовіча. Падрыхтавала вялікі (каля 50 тыс. слоў) «Ангельска-беларускі слоўнік». Апублікавала артыкул «Навучаньне беларускае мовы ў англямоўным асяродзьдзі» (1983).

Памерла 25 сакавіка 2004 года ў Таронта. Пахавана на Trafalgar Lawn Cemetery (Оквіл, Антарыа).[1]

Зноскі

  1. https://www.findagrave.com/memorial/218561480/valentyna-pashkievich

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Антарыа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казельскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Таронта
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў Канады
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара