У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рахленка. Валянціна Леанідаўна Рахленка (4 сакавіка 1931, Гомель) — беларуская піяністка. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Дачка Л.Р.Рахленкі і Л.І.Ржэцкай.
Скончыла Беларускую кансерваторыю (1954), БДУ (1955). З 1958 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі (з 1989 прафесар).
Дочкі Наталля і Вера сталі ўрачамі[1].