wd wp Пошук:

Валянціна Васілеўна Багатырова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багатырова.

Валянці́на Васі́леўна Багатыро́ва (нар. 29 мая 1976, в. Віраўля, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог. Доктар эканамічных навук (2014), прафесар (2016). Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (з 2020).

Біяграфія

У 1997 годзе скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». У 1997—2001 гадах працавала асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры эканомікі і фінансаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка». У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развитие учета формирования финансовых результатов на промышленных предприятиях Республики Беларусь». У тым жа годзе прызначана на пасаду загадчыка новастворанай кафедры фінансаў ПДУ, у 2015 годзе рэарганізаванай ў кафедру фінансаў і галіновай эканомікі. У 2004 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

Пасля заканчэння дактарантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Фінансы, грашовы зварот і крэдыт» у 2014 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Финансовое управление воспроизводством человеческого капитала: теория, методология, моделирование». У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка».

З 2017 года — прарэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, з 2018 года — першы прарэктар гэтага ж універсітэта. 30 студзеня 2020 года прызначана на пасаду рэктара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Навуковыя інтарэсы

Навуковыя інтарэсы сканцэнтраваны ў галіне фінансаў, фінансавага менеджменту і бухгалтарскага ўліку. З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 8 манаграфій (3 з якіх замежныя), больш за 50 артыкулаў у рэцэнзуемых часопісах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Казахстана.

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі фінансава-эканамічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі