Валянціна Іванаўна Гаявая (22 ліпеня 1936, пас. Данілаўка(руск.) бел., Валгаградская вобласць) — беларускі харэограф
. Народны артыст Беларускай ССР (1989)[1].
Скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу ВЦСПС у Ленінградзе (1965). З 1967 года мастацкі кіраўнік дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 балетмайстар Белдзяржфілармоніі. З 1974 мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі»[1], створанага ёй разам з Мікалаем Дудчанкам.
У пастаўленых сюіце «Субота», харэаграфічнай кампазіцыі «Тураўская легенда», харэаграфічных карцінках «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцах «Мітусь», «Танок», «Кросны», танцах народаў СССР шырока выкарыстаны гістарычны, этнаграфічны, фальклорны матэрыял, элементы прыкладнога мастацтва[1].