wd wp Пошук:

Вальвокс

Вальвокс[1], Вольвакс (Volvox) — род каланіяльных зялёных водарасцей. Развіваецца ў затоках рэк і сажалках, нярэдка выклікаючы «цвіценне» вады.

Апісанне

Калонія вольвакса мае выгляд слізістага зялёнага шара дыяметрам 2—3 мм. У калоніях вольвакса колькасць клетак пастаянная і даволі вялікая (ад 500 да некалькіх дзясяткаў тысяч у розных відаў). Клеткі размешчаны ў адзін слой па краі калоніі, а цэнтр заняты сліззю. Клеткі злучаны паміж сабой цяжамі цытаплазмы. Кожная клетка мае па два жгуцікі, накіраваныя вонкі калоніі. З іх дапамогай вольвакс перамяшчаецца ў вадзе.

Экалогія

Вольвакс належыць да аўтатрофных пратыстаў. Фотасінтэзуючы, ён утварае крухмал і выдзяляе кісларод. Кожная клетка калоніі паглынае мінеральныя рэчывы з навакольнага асяроддзя ўсёй сваёй паверхняй. Роля клетак у калоніі вольвакса неаднолькавая. Адны з іх толькі жывяцца і растуць. Такіх клетак большасць. Другія клеткі прымаюць удзел у размнажэнні.

Размнажэнне

Размнажаецца вольвакс бясполым і палавым спосабамі. Для бясполага размнажэння служаць спецыяльныя клеткі, з якіх пасля многіх дзяленняў утвараецца даччыная калонія вольвакса. Пасля разбурэння мацярынскай калоніі даччыныя калоніі вызваляюцца і пачынаюць жыць самастойна. Пры палавым размнажэнні вольвакса ў яго гаметангіях утвараюцца гаметы. Мужчынскія гаметы — сперматазоіды — рухаюцца пры дапамозе жгуцікаў. Жаночыя гаметы — яйцаклеткі — нерухомыя. У выніку зліцця гамет утвараецца зігота, якая пасля перыяду спакою дае пачатак новай калоніі.

Класіфікацыя

Паводле базы даных AlgaeBase род уключае наступныя віды[2]:

Зноскі

  1. Міхеева Т. М. Вальвокс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 409
  2. Volvox. AlgaeBase. (Праверана 9 снежня 2015)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Зялёныя водарасці