wd wp Пошук:

Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі

Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі (укр.: Волинський національний університет імені Лесі Українки) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ступеня акрэдытацыі са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаны ў горадзе Луцк, буйнейшы навуковы і адукацыйны цэнтр Валынскага рэгіёна.

Гісторыя

Сваю гісторыю навучальная ўстанова пачынае з 1940 г., калі быў утвораны Луцкі дзяржаўны настаўніцкі інстытут. На першы курс было залічана 135 студэнтаў. Навучальны працэс ажыццяўлялі 50 выкладчыкаў. Функцыянавалі чатыры аддзяленні: філалагічны з украінскім і расійскім кірункамі, фізіка-матэматычны, натуральна-геаграфічны, і завочны. Вучэбна-матэрыяльная база інстытута была слабай: яму выдзелілі памяшканне былога сіроцкага дома, пабудаванага ў 1929 г. на ўскраіне Луцка, не хапала абсталявання, літаратуры. Цяжка было з выкладчыцкімі кадрамі. Аднак паступова абсталёўваліся вучэбныя кабінеты, лабараторыі, камплектаваўся фонд бібліятэкі. Вялікую дапамогу ў гэтым аказаў Палтаўскі педагагічны інстытут. Першым дырэктарам інстытута быў прызначаны Іван Тарасавіч Сакур.

Дзейнасць навучальнай установы, прыпыненая Другой сусветнай вайной, была адноўлена ў 1946 г. У верасні 1951 г. на базе настаўніцкага інстытута быў створаны Луцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, якому праз год прысвоілі імя Лесі Украінкі. На той час гэта ўстанова мела ўсяго два факультэта: гісторыка-філалагічны і фізіка-матэматычны. На працягу 1970-80-х гг. дабудоўваліся дадатковыя памяшканні і карпусы.

У 1991 г. будынак абласнога камітэта КПСС быў перададзены ўніверсітэту, і ён стаў яго галоўным корпусам. У пачатку 1990-х гг. у вну функцыянавала 9 факультэтаў. 16 ліпеня 1993 г. прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук падпісаў указ аб стварэнні на базе Луцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Лесі Украінкі Валынскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пакінуўшы яму імя Лесі Украінкі.

26 верасня 2007 г. указам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі Валынскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Лесі Украінкі прысвоены статус нацыянальнага. Ва ўказе сказана: «улічваючы агульнадзяржаўнае і міжнароднае прызнанне вынікаў дзейнасці Валынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі і яго выдатны ўклад у развіццё нацыянальнай адукацыі і навукі, пастанаўляю: надаць ВДУ імя Лесі Украіны статус нацыянальнага і ў далейшым называць яго Валынскім нацыянальным універсітэтам імя Лесі Украінкі».

4 ліпеня 2012 г. Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі па прапанове Міністэрства адукацыі, навукі, моладзі і спорту Украіны і Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі вну была перайменавана ва Усходнееўрапейскі нацыянальны універсітэт імя Лесі Украінкі.

У 2021 годзе ва ўніверсітэце з’явілася новая спецыяльнасць — «Праваахоўныя органы»[1].

Факультэты і каледжы

Цэнтры і прадстаўніцтвы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Луцк