wd wp Пошук:

Валкалацкая сядзіба

Валкалацкая сядзіба — сядзіба ў аграгарадку Валкалата, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Захаваліся фрагменты сядзібы канца XIX стагоддзя. Сам сядзібны дом не захаваўся, да нашых дзён дайшло толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.

Гісторыя

У пачатку ХХ стагоддзя прысядзібным паркам валодалі Васілеўскія. У той час у панскім памесці (фальварку) было 3 дамы. На тэрыторыі, якую займае сучасная бальніца, знаходзіўся панскі будынак. Ён быў абсаджаны ліпамі, што захаваліся да нашых дзён. Захаваліся і некаторыя іншыя пабудовы. Недалёка ад маёнтка знаходзіўся млын. Была кузня.

Парк займаў маляўнічы лагчынападобны схіл, з трох бакоў ахоплены алеямі, якім, верагодна, больш за 2 стагоддзі. Самая велічная (шырыня 8 м) паўночная алея, ліпы якой вышынёй да 26-28 м змыкаюцца кронамі і ўтвараюць зялёны калідор. У 1930-я гады ў парку пабудаваны два свірны. Адзін з іх выдзяляецца паўпаверхам з маленькімі ў выглядзе шчылін вокнамі, мае мансардны дах і галерэю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Валкалата
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Славутасці Докшыцкага раёна