У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасаў. Валерый Уладзіміравіч Тарасаў (нар. 5 лістапада 1953, г. Бугульма, Татарская АССР, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1976 годзе БПІ. Працаваў у Віцебскграмадзянпраекце, у Віцебскім і Гомельскім філіялах Белсельбудпраекта . Пасля 1987 працаваў галоўным архітэктарам г. Наваполацка, ва ўпраўленнях архітэктуры і горадабудаўніцтва г. Наваполацка і г. Віцебска, архітэктарам у Епархіяльным упраўленні г. Віцебска, галоўным архітэктарам праекта ў г. Смаленску і праектных арганізацыях г. Віцебска.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1985 года.
Асноўныя працы (у т.л. ў складзе аўтарскіх калектываў): ПДП жылых раёнаў г. Віцебска, праекты планіроўкі населеных пунктаў Віцебскай і Гомельскай абласцей.