wd wp Пошук:

Валерый Уладзіміравіч Кокаш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кокаш. Валерый Уладзіміравіч Кокаш (7 лістапада 1951, в. Білоб, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лістапада 1951 года ў в. Білоб Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Ленінградскі Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут, эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці.

Працаваў інструктарам Астравецкага раённага камітэта ЛКСМБ Гродзенскай вобласці; майстрам міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі г.п. Астравец Гродзенскай вобласці; майстрам, прарабам будаўнічай перасоўнай механізаванай калоны № 151 Гродзенскага аблміжкалгасбуда г.п. Астравец; інжынерам-будаўніком, намеснікам старшыні калгаса «Радзіма» Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці; начальнікам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 159 г.п. Астравец Гродзенскай вобласці; дырэктарам Астравецкага камбіната будаўнічых матэрыялаў Гродзенскай вобласці; начальнікам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 134 г. Смаргоні Гродзенскай вобласці; начальнікам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 47 ААТ «Аўтамагістраль» г. Гродна; галоўным інжынерам, генеральным дырэктарам абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд»; генеральным дырэктарам камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне