У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пазднякоў. Валерый Сямёнавіч Паздняко́ў (6 лютага 1963, Вілейка) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).
Праводзіў археалагічныя раскопкі феадальнага Клецка (1986—1990), абследаванні помнікаў Клецкага (1986, 1991) і Нясвіжскага (1991—1992) раёнаў, абследаванні і нагляд за землянымі работамі ў Пінску (1992—1993). Удзельнічаў у раскопках Мінска, Віцебска, Турава, Навагрудка і інш.
Скончыў БДУ (1985). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1985—1988). Працаваў у Інстытуце гісторыі НАНБ: малодшы навуковы супрацоўнік (1988—1993), навуковы супрацоўнік (1993—1994); у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя»: навуковы рэдактар (з 1994), вядучы навуковы рэдактар (з 1997)[2].
З’яўляецца адным з самых галоўных ініцыятараў і арганізатараў праекта выдання трохтомнай энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае» (2005—2010).
Асноўныя публікацыі