У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губін.
Вале́рый Мікала́евіч Гу́бін (руск.: Валерий Николаевич Губин, нар. 2 верасня 1948, Магілёў, БССР) — беларускі геолаг і географ, доктар геаграфічных навук (1993), прафесар геалогіі (2000), загадчык кафедры дынамічнай геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Беларускай горнай акадэміі (1996).
Валерый Мікалаевіч нарадзіўся 2 верасня 1948 г. у горадзе Магілёве. Яшчэ ў школьныя гады захапляўся геаграфіяй і авіяцыяй. З 1963 г. займаўся ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ і ў 16 гадоў ажыццявіў свой першы самастойны палёт на планёры.
У 1972 г. скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў інжынерам у лабараторыі аэрагеалагічных метадаў Інстытута геалагічных навук АН БССР.
У 1972-1973 гг. праходзіў службу на Балтыйскім ваенна-марскім флоце.
З 1974 - геамарфолаг, старшы геолаг аэракосмагеалагічнай партыі Беларускай геолага-гідрагеалагічнай экспедыцыі Упраўлення геалогіі пры СМ БССР.
На аснове самастойна сабранага і прааналізаванага факталагічнага матэрыялу ў галіне аэракасмічнага вывучэння найноўшай геадынамікі ў 1981 годзе паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.
З 1985 па 1998 гг. В.М. Губін працуе ў Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце на пасадах старшага, вядучага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара тэктонікі, а з 1993 г. становіцца загадчыкам аддзела рэгіянальнай геалогіі.
У 1993 г. Валерый Мікалаевіч абараняе доктарскую дысертацыю на тэму «Аэраландшафтная індыкацыя геадынамічных працэсаў марфагенеза (на прыкладзе Беларусі)».
У 1998 становіцца загадчыкам кафедры дынамічнай геалогіі БДУ.
У сферы навуковай дзейнасці В.М. Губіна важную ролю адыгрывае космагеалагічнае вывучэнне захаду Усходне-Еўрапейскай платформы. На аснове комплекснай интэрпрэтацыі матэрыялаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу і геолага-геафізічных дадзеных ім устаноўлены рэгіянальныя заканамернасці тэктанічнай дзялімасці і геадынамікі літасферы, распрацаваны рацыянальны комплекс космагеалагічных крытэрыяў пошукаў радовішчаў карысных выкапняў, выяўлены трансфармацыі геалагічнага асяроддзя пры засваенні мінеральна-сыравінных рэсурсаў. Атрыманыя В.М. Губіным вынікі шырока выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе пры падрыхтоўцы інжынераў-геолагаў. Гэта спрыяе засваенню студэнтамі метадычных прыёмаў рэгіянальнага вывучэння зямной кары, правядзення геалагічнай здымкі і пошукаў карысных выкапняў, арганізацыі і вядзення эколага-геалагічнага маніторынгу на аснове камплексірвання інавацыйных спадарожнікавых тэхналогій і геолага-геафізічных метадаў, больш паглыбленаму пазнанню змяненняў верхняй часткі літасферы ва ўмовах тэхнагенеза.
Галіна навуковых інтарэсаў:
Навуковыя публікацыі: агульная колькасць - 245, у тым ліку манаграфій - 13, навучальных дапаможнікаў - 11.
Падрыхтоўка геолагаў вышэйшай кваліфікацыі з’яўляецца важнай педагагічнай дзейнасцю прафесара В.М.Губіна. Чытальныя ім асноўныя геалагічныя дысцыпліны цесна звязаны з напрамкамі яго навуковых даследаванняў. Ён ажыццяўляе кіраўніцтва курсавымі і дыпломнымі работамі, праводзіць навуковыя кансультацыі са студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі ў галіне рэгіянальнай геалогіі і геадынамікі, прагназавання карысных выкапняў і экалагічнай геалогіі. У сваёй навукова-педагагічнай дзейнасці асаблівую ўвагу надае падрыхтоўцы і атэстацыі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. В.М. Губін з’яўляецца адным з арганізатараў правядзення на геаграфічным факультэце БДУ штогадовых Універсітэцкіх геалагічных чытанняў.
Вялікая ўвага ў навучальным працэсе ім надаецца замежным студэнтам з Туркменіі і Нігерыі. В.М. Губіным апублікавана 11 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, якія шырока выкарыстоўваюцца пры засваенні лекцыйнага матэрыялу.
Пералік чытэльных курсаў:
Важнейшыя манаграфіі:
Навучальныя дапаможнікі і курсы лекцый для ВНУ:
Карты для ВНУ: