wd wp Пошук:

Валерый Генрых Камёнка

Валерый Генрых Камёнка (польск.: Walery Henryk Kamionko; 14 лютага 1767 — 26 жніўня 1840) — расійскі каталіцкі дзеяч. Двойчы займаў пасаду апостальскага адміністратара Магілёўскай мітраполіі, у 1826—1828 гадах пасля смерці архібіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча і ў 1833—1839 гадах пасля таго, як адміністратар Ян Шчыт быў зняты з пасады.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай сям’і. Скончыў Магілёўскую семінарыю, пасля чаго 5 жніўня 1789 года быў пасвечаны ў святары[1]. Служыў у некалькіх беларускіх парафіях, пакуль у 1802 годзе не быў прызначаны архібіскупам Богуш-Сестранцэвічам сваім сакратаром. Быў членам Магілёўскага капітула, у 1807 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя Віленскага ўніверсітэта[2].

10 ліпеня 1815 года быў прызначаны дапаможным біскупам Львоўскай дыяцэзіі. Атрымаў тытул біскупа Абдэры, аднак біскупская хіратонія адбылася толькі праз два гады, 24 чэрвеня 1817 года[1].

У 1826 годзе пасля смерці архібіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча ён стаў апостальскім адміністратарам мітраполіі. Кіраваў дыяцэзіяй два гады, пакуль у 1828 годзе новым мітрапалітам не быў прызначаны Каспер Цецішоўскі. Аднак старэчы ўзрост і дрэнны стан здароўя не дазвалялі мітрапаліту Цецішоўскаму паўнавартасна выконваць свае абавязкі. Дэ-факта гловай мітраполіі былі адміністратары: І. І. Грабоўскі (1828—1829) і Я. Шчыт (1829—1833). Пасля таго, як Я. Шчыт у 1833 годзе быў зняты ўладамі з пасады, яе зноў заняў В. Г. Камёнка. У гэты перыяд у сувязі зса здушэннем паўстання 1830 года становішча каталікоў у Расійскай імперыі рэзка пагоршылася, масава закрываліся каталіцкія кляштары і храмы, уніяты прымушаліся да пераходу ў праваслаўе[2]. Не жадаючы ісці на кампраміс з уладамі, у 1839 годзе Камёнка падаў у адстаўку, якая была прынята. У тым жа 1839 годзе новым архібіскупам-мітрапалітам Магілёва быў выбраны І. Л. Паўлоўскі. Камёнка памёр у Магілёве праз год.

Магіла каля капліцы

Пахаваны на каталіцкіх могілках у Магілёве.

Зноскі

  1. 1 2 Bishop Valery Henryk Kamionko
  2. 1 2 «Камёнко» // Католическая энциклопедия. Т.2, Изд. францисканцев, М.:2005. Ст.716

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя на Польскіх могілках (Магілёў)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біскупы магілёўскія
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе