Валерый Васілевіч Маслюк (3 сакавіка 1953, вёска Ропна, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 26 жніўня 2001) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург, паэт.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1979). З 1979 па 1981 працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Беларускім нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа. З 1981 па 1983 — галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, у 1983—1991 — Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М.Горкага. У 1993—1996 гадах — дырэктарам, да 1997 года адначасова і мастацкі кіраўнік Беларускага нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.