wd wp Пошук:

Валерый Анатольевіч Барадзеня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барадзеня. Вале́рый Анато́льевіч Барадзе́ня (2 лютага 1972, в. Гаравіца, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лютага 1972 года ў в. Гаравіца Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, інжынер лясной гаспадаркі; спецфакультэт псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі выкладчыкаў эканамічных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, педагог. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Працаваў майстрам лесу, памочнікам ляснічага ў Кобрынскім лясгасе Брэсцкай вобласці, асістэнтам кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», дацэнтам кафедры прамысловага маркетынгу і цэн, намеснікам дэкана, дэканам факультэта маркетынгу ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За працоўныя заслугі»[1], юбілейнымі медалямі.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага