wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Карэтнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карэтнікаў. Валерый Іванавіч Карэтнікаў (нар. 27 студзеня 1940, в. Місяш, Чабаркульскі раён, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе Беларускую кансерваторыю (клас П. Падкавырава). З 1970 года выкладчык Магілёўскага, з 1976 года Маладзечанскага музычнага вучылішчаў, з 1989 года — музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1979 года.

Творчасць

Працуе пераважна ў камерна-інструментальных жанрах і музыкі для дзяцей. Сярод твораў: вакальна-інструментальная лірычная паэма «Флейтыст» на вершы Э. Агняцвет (для сапрана і інструментальнага квінтэта, 1996); сімфонія (1970); канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1978, 1993); п’есы для фартэпіяна; 4 трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна; санаты, у т.л. для альта, для альта і фартэпіяна, для 2 скрыпак і фартэпіяна; струнны (1977, 2-я рэд. 1991) і фартэпіянны (1996, 1997) квартэты; варыяцыі на тэму «З Полацкага сшытка» для скрыпкі, альта і фартэпіяна (1992); рамансы, песні на словы беларускіх паэтаў. Рэдактар і складальнік (разам з В. Дабравольскай) зборніка твораў беларускай харавой музыкі ў 2 т. (т. 1, 1998).

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003)[1].

Зноскі

  1. Карэтнікаў Валерый Іванавіч — Беларусь у асобах i падзеях

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі