wd wp Пошук:

Валасяніца шэрая

Валасяніца шэрая, мухалоўка шэрая (Muscicapa striata) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Апісанне

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 23-25 см. Верх шэра-карычневы з цёмнымi рыскамi на галаве, нiз цела белаваты з цёмнымi падоўжнымі рыскамi на грудзях. Маладыя ў белыя плямкi зверху цела. Голас: цiхае шчабятанне з адзiнкавымі, высокiмi гукамі i далiкатнымi трэлямi.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа, Заходняя, Цэнтральная і Малая Азія, Каўказ, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Сустракаецца ва усіх тыпах не вельмі густых лясоў (часцей з сярэдняй вільготнасцю), на ускрайках палян, уздоўж ручаёў i рэчак або стаячых вадаёмаў, жыве ў парках і садах. Аддае перавагу нiзiнам, але ў Швейцарыi распаўсюджванне даходзiць да 900 м над у.м. (у выключных выпадках да 1500 м), у Татрах — 1100 м, (не больш за 1700 м).

Пералёты від. Месца зімовак: Афрыка на поўдзень ад экватара і ад Аравійскага п-ва на ўсход да дэльты р. Ганг.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі.

Гняздо ў напаўадкрытых і без прыкрыцця зверху дуплах, за карой, у шчылінах цi карнiзах будынкаў i муроў, радзей у развiлцы тоўстых сукоў або плоскiх галiн, скальных выступах, у старых гнёздах iншых птушак (часта чорнага дразда); няшчыльнае, з тонкіх лістоў сухой травы, галiнак і карэньчыкаў, аплеценых па паверхні касмыкамі воўны, шэрсці, пуху і лішайнікамі. Высцілка з дробных траў, сухога лiсця з прымессю валосся, а часам і пёраў.

Яйкі 4-6 (часам 2-7) з завостраным вузейшым канцом, белыя, бела-зеленаватыя, блакiтныя або блакітна-зеленаватыя з даволі густымі і вялікімі ржавымі цi пурпурова-шэрымi плямамі, часта сканцэнтраванымi на шырэйшым канцы.

Падвіды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мухалоўкавыя