wd wp Пошук:

Валасяніца-белашыйка

Валасяніца-белашыйка, мухалоўка-белашыйка (Ficedula albicollis) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Апісанне

Даўжыня цела 13 см, размах крылаў 22-24 см, маса 11,8-16 г. У самца верх галавы і шыі, спіна, крылы і хвост чорныя. Вузкая палоска на ілбе, шырокая палоаа на крылах, надхвосці, палоскі па баках хваста і ўвесь ніз цела белыя. Белы колер на шыі заходзіць глыбока, утвараючы часам поўнае кольца. У самкі верх цела аліўкава-буры.

Самец у гнездавы перыяд падобны на пярэстую валасянiцу, але з больш iнтэнсiўным чорным колерам, суцэльным белым ашыйнікам, акрамя таго белым надхвосцем. Самку цяжэй адрознiць ад пярэстай валасяніцы, яна адрозніваецца больш светлымі бакамі шыi i крыху святлейшая. У абодвух полаў белыя плямы на крыле большыя, чым у пярэстай валасянiцы.

Пашырэнне

Арэал: ад усходняй Францыі і Італіі праз Балканы, цэнтральную i ўсходнюю Еўропу да злiцця р. Камы i Вяткi. Асобныя папуляцыi на Балтыйскiм моры (а-вы Эланд i Готланд). Акрамя гнездавога арэала сустракаецца ў Фiнляндыi, Нарвегii, Данii, Вялiкабрытанii, Бельгii, Люксембургу, Галандыi, Эстонii, Лiтве, Iспанii і Партугалii (выпадкі гнездавання). На Беларусі рэдкі на гнездаванні пералётны від; пашырэнне абмежавана паўднёвай паловай краіны.

Насяляе вялікія масiвы высакаствольных і зацененых старых лісцевых i мяшаных лясоў (як на ўскрайку, так i ў гушчары, дзе трымаецца ў кронах, а не на нiжнiх галiнах, рэдка сходзiць на зямлю; паркі, вялікія сады, алеi.

Месца зімовак: паўднёвая і трапічная Афрыка, галоўным чынам на поўдзень ад экватара (Заiр, Уганда, Замбія).

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў натуральных цi штучных дуплах дрэў, шчылiнах муроў i будынкаў, звычайна досыць высока (часцей за ўсё каля 15 м над зямлёй, рэдка нiжэй, хоць i вядомы гнёзды на вышынi 0,5-4 м). Займае шпакоўнi. Гняздо з няшчыльна ўкладзеных (часткова завялых) лістоў, сухiх траў i сцёблаў раслiн. Высцілка з тонкай і сухой травы, а таксама валосся і шэрсці.

Яйкі 4-7, звычайна асiметрычныя, адзiн канец больш тоўсты, светла-блакітныя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мухалоўкавыя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL