Валада́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Валадарск.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Гавенавіцкі сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гавенавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. 15 лютага 1935 года вёска Гавенавічы атрымала назву Валадарская, сельсавет перайменаваны ў Валадарскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Камсамольскага сельсавета[1].