Валагодская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расійскай імперыі і РСФСР. Існавала ў 1796—1918 і 1919—1929 гадах. Размяшчалася на Поўначы Еўрапейскай часткі Расіі і па велічыні саступала ў Еўрапейскай Расіі толькі Архангельскай губерні.
Тэрыторыя Валагодскай губерні ў старажытнасці была заселеная фіна-вугорскімі плямёнамі, у XII стагоддзі сюды пранікаюць наўгародцы, засноўваюць гарады (Волагду, Усцюг і іншыя) і распаўсюджваюць хрысціянства. З падзеннем Ноўгарада валагодскі край перайшоў да Масквы. Да пабудовы Пецярбурга, Волагда знаходзячыся ў водным звязку з Архангельскам, грала велізарнае значэнне ў знешнім гандлі Расіі.