wd wp Пошук:

Вайханскі сельсавет

Вайха́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Пруднікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вайханскі (Новавайханскі) сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новыя Вайханы. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад Прудніцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Азёркі, Казінова, Муравіцкія і Цемнікі)[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канчанскага сельсавета[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Прудніцкага сельсавета перададзена вёска Казінова[3]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Рамашкіна і Траццякі[4]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Карашкі[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудніцкага сельсавета (13 вёсак: Азёркі, Белахвостава, Вялікае Лосвіда, Вялікія Стайкі, Залучча, Малое Лосвіда, Малыя Стайкі, Марыямпаль, Мялюзіна, Пруднікі, Сілкі, Слабада, Цыганы)[6]. 25 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пруднікі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1068 чалавек[7], з іх 89,5 % — беларусы, 8,1 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вайханскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных