Вайнілаў[2] ці Вайныліў[3] (укр.: Войнилів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Калушскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на правым беразе ракі Сіўка (прыток Днястра), за 17 км ад чыгуначнай станцыі Калуш. Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1443 годзе.