wd wp Пошук:

Вайна Фойла

«Война Фойла» (англ.: Foyle’s War) — брытанскі дэтэктыўны тэлесерыял, створаны Энтані Горавіцам. Ён трансліраваўся па тэлеканале «Ай-ці-ві» з 2001 года, а на рускай мове паказаны ў перакладзе «Hallmark».[1] Ідэя серыяла ўзнікла пасля таго, як у 2002 годзе падышоў да канца «Інспектар Морс» Коліна Дэкстэра. Было знята 6 сезонаў. У 2007 годзе здымкі былі спынены, бо серыял апынуўся занадта дарагім, аднак незадаволенасць гледачоў і высокія рэйтынгі апошняй серыі (28 % і ў сярэднім 7,3 млн гледачоў) прымусілі «Ай-ці-ві» перагледзець сваю пазіцыю: 9 красавіка 2008 года было заяўлена, што тэлеканал вядзе перамовы з Энтані Горавіцам пра аднаўленне серыяла.[2][3] У 2010 выпушчаны 7 сезон.

Сюжэт

Дзеянне адбываецца ў англійскім горадзе Гасцінгс падчас Другой сусветнай вайны. Дэтэктыва Крыстафера Фойла адмаўляюцца адпусціць на фронт, таму што ў ваенны час злачынства толькі пачасціліся, а паліцэйскіх катастрафічна не хапае. У працы Фойлу дапамагае вадзіцель Саманта Сцюарт («Сэм») і сяржант Пол Мілнер, які страціў нагу пры Тронхейме.

Персанажы

ІмяРанг ці роляСерыіВыканаўца ролі
Крыстафер Фойлстарэйшы суперінтэндантусеМайкл Кітчэн
Пол МілнерсяржантусеЭнтані Хаўэл
Саманта СцюартвадзіцельусеХанісакл Уікс
Эндру Фойлсын Фойла, афіцэр Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл1, 4, 6, 8, 10, 19Джуліян Овендэн
Х'ю Рыдсуперінтэндант2, 3, 4Майкл Сімкінс
Джэйн Мілнерпершая жонка Мілнера2, 3, 5, 15Малі Харыс
Фішэрканстэбль2, 4Фергюс Уэбстэр
Эрык Рыверссяржант паліцыі5, 7, 9, 10, 12Джэфры Фрэшуотэр
Тэрнеркамандзір эскадрыллі, начальнік Эндру Фойла6, 10Марцін Тэрнер
Хільда ПірсКіраванне спецыяльных аперацый7, 9, 19Элі Хадынгтан
Іэн Бруксяржант паліцыі13, 15, 16, 17, 18, 19Джэй Сімпсан
Эдзіт Эшфарддругая жонка Мілнера14, 15, 19Кэралайн Марцін /
Полі Маберлі

Спіс серый

Сезон[4] Год выхаду Назва
эпізодаў
Час дзеяння
Першы 2002

1 (1) «The German Woman»
2 (2) «The White Feather»
3 (3) «A Lesson in Murder»
4 (4) «Eagle Day»

май — жнівень 1940
Другі 2003

1 (5) «Fifty Ships»
2 (6) «Among the Few»
3 (7) «War Games»
4 (8) «The Funk Hole»

верасень — кастрычнік 1940
Трэці 2004

1 (9) «The French Drop»
2 (10) «Enemy Fire»
3 (11) «They Fought in the Fields»
4 (12) «War of Nerves»

люты — чэрвень 1941
Чацвёрты 2006

1 (13) «Invasion»
2 (14) «Bad Blood»

сакавік — жнівень 1942
Пяты 2007

1 (15) «Bleak Midwinter»
2 (16) «Casualties of War»

снежань 1942 — сакавік 1943
Шосты 2008

1 (17) «Plan of Attack»
2 (18) «Broken Souls»
3 (19) «All Clear»

красавік 1944 — май 1945
Сёмы 2010

1 (20) «The Russian House»
2 (21) «Killing Time»
3 (22) «The Hide»

ліпень — жнівень 1945

Зноскі

  1. Вайна Фойла 1(нявызн.). Hallmark. Праверана 26 красавіка 2009.(недаступная спасылка)
  2. ITV можа адрадзіць «Вайну Фойла»(англ.) . The Guardian (9 красавіка 2008 года). Праверана 26 красавіка 2009.
  3. Трыхарн, Крыс. Foyle’s War sweeps to victory for ITV(англ.) . The Guardian (14 красавіка 2008 года). Праверана 26 красавіка 2009.
  4. Foyle’s War(англ.) . Icon Entertainment Internationa. Праверана 16 сакавіка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэтэктыўныя тэлесерыялы
Катэгорыя·Тэлесерыялы пра Другую сусветную вайну
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Крымінальныя тэлесерыялы
Катэгорыя·Тэлесерыялы пра юрыстаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гістарычныя тэлесерыялы
Катэгорыя·Тэлесерыялы 2002 года
Катэгорыя·Горад Гасцінгс
Катэгорыя·Серыялы пра паліцэйскіх