wd wp Пошук:

Вазапісец Эрэтрыі

Тонда чырвонафігурнага кіліка Вучань Мусей і настаўнік Лін у палестры, вазапісец Эрэтрыі

Вазапісец Эрэтрыі або эрэтрыйскі вазапісец — ананімны старажытнагрэчаскі атычны вазапісец, які працаваў у тэхніцы чырвонафігурнага вазапісу у апошняй чвэрці 5 ст. да нашай эры. Лічыцца сучаснікам вазапісца Шувалава і адным з самых цікавых мастакоў свайго часу.

Большасць яго яркіх работ напісаны на айнахоях і лекіфах. Маляваныя сцэны ў асноўным ўключаюць значную колькасць фігур, якія рухаюцца групамі, даступных на ўсіх паверхнях вазы. Сярод яго работ вядомыя вазы ў форме жывёл або чалавечых фігур, а таксама канфары ў форме чалавечых галоў. Падобна формам ваз, незвычайнымі былі і героі вазапісных сцэн: у прыватнасці, атлеты, сатыры, менады і міфалагічныя сцэны. У працах вазапісца Эрэтрыі адчуваецца дбайнае вывучэнне жаночай фігуры.

Сярод работ вазапісца Эрэтрыі вядомыя вазы з роспісам па белым фоне, на адной з іх намаляваны Ахілес, які аплаквае Патрокла. Стыль вазапісца Эрэтрыі значна паўплываў на тэхніку больш позніх вазапісцаў, напрыклад, на Мідыя і яго школу.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вазапісцы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў