wd wp Пошук:

Вазапісец Додвела

Крышка Піксіды Додвела
Піксіда Додвела

Вазапісец Додвела - старажытнакарынфскі вазапісец, які працаваў у чорнафігурным стылі; яго сапраўднае імя невядома. Ён быў актыўны на працягу сярэдняга і позняга Карынфскага перыяду (каля 600-550 гг. да н.э.); яго творы датуюцца паміж 580 і 570 гадамі да нашай эры.

Вазапісец Додвела быў адным з самых важных карынфскіх вазапісцаў свайго часу. Ён афармляў у асноўным піксіды і айнахоі, але таксама і амфары з гідрыямі. На большай частцы яго вазы прысутнічаюць фрызы з жывёламі або вершнікамі. Выключнае значэнне мае піксіда, якая знаходзіцца ў дзяржаўным антычным зборы(руск.) бел. ў Мюнхене, вядомая як Піксіда Додвела. На яе крышцы намаляванае Калідонскае паляванне, а таксама шэраг іншых фігур з грэчаскай міфалогіі, не звязаных з асноўным матывам, уключаючы Агамемнана. Фігуры падпісаны, але не ўсе надпісы адпавядаюць фігурам, побач з якімі знаходзяцца. Яшчэ адзін важны твор цяпер экспануецца ў нацыянальным музеі віла Джулія ў Рыме. Ольпа, размаляваная фрызам з некалькімі камастамі, якія танчаць вакол кратара; другі фрыз паказвае, як Геракл змагаецца з Гідрай. Звычайна карціны Вазапісца Додвела паказваюць шмат руціны, але ім не хапае дакладнасці. Каля 70 вазы прыпісваюць яму; і на думку амерыканскага археолага Дарэла Амікса(англ.) бел., яшчэ дзесяць мастакоў можна ахарактарызаваць, як майстраў з яго бліжэйшага кола. Яны таксама, у асноўным, працавалі з піксідамі і айнахоямі, размалёўваючы іх жывёльнымі фрызамі. Акрамя таго, некалькі пераемнікаў знаходзіліся пад уплывам вазапісца Додвела.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вазапісцы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў VI стагоддзі да н.э.