wd wp Пошук:

Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі імя Герояў Крут

Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі імя Герояў Крутукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ваенна-тэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве і рыхтуе афіцэраў для войск сувязі.

Гісторыя

19 жніўня 1992 года пастановай Кабінета міністраў Украіны быў створаны Кіеўскі ваенны інстытут кіравання і сувязі на базе Кіеўскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча сувязі і Кіеўскага вышэйшага інжынернага радыётэхнічнага вучылішча супрацьпаветранай абароны імя Пакрышкіна.

1 ліпеня 1999 года у адпаведнасці з сумесным загадам міністра абароны Украіны і міністра адукацыі Украіны быў створаны Ваенны інстытут КПІ.

23 сакавіка 2001 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны на базе Кіеўскага ваеннага інстытута кіравання і сувязі і Ваеннага інстытута Кіеўскага політэхнічнага інстытута быў створаны Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі (ВІТІ НТУУ «КПІ»).

6 чэрвеня 2007 года пастановай Кабінета міністраў Украіны Палтаўскі ваенны інстытут сувязі рэарганізаваны на факультэт сродкаў ваеннай сувязі ВІТІ НТУУ «КПІ».

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 26 чэрвеня 2013 года быў створаны Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі Дзяржаўнага універсітэта тэлекамунікацый (ВІТІ ДУТ).

Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова быў створаны згодна з Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 30 студзеня 2015 года.

27 кастрычніка 2017 года на тэрыторыі інстытута ўрачыста адкрыты помнік выпускніку ваеннай навучальнай установы 2000 года Герою Украіны генерал-маёру Максіму Шапавалу.

29 студзеня 2018 года інстытуту было прысвоена ганаровае імя Герояў Крут - у гонар герояў боя, які адбыўся 29 студзеня 1918 года каля сяла Круты на Чарнігаўшчыне, калі армія УНР у асобе кіеўскіх курсантаў мужна змагалася з наступаючымі атрадамі бальшавікоў, якіх было у тры разы больш.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе
Катэгорыя·1918 год ва Украіне