wd wp Пошук:

Ваенны бюджэт

Ваенныя расходы ў 2005
Ваенныя расходы ў 2008. Чым цямнешы колер, тым вышэйшая доля ваенных расходаў у ВУП краіны.

Ваенны бюджэт, ці абаронны бюджэт — велічыня дзяржаўных расходаў, прызначаная для падтрымання і абнаўлення ўзброеных сіл краіны. Ваенны бюджэт часта адлюстроўвае ўзровень пагроз бяспецы краіны паводле меркавання яе ўлад. Велічыня бюджэту таксама характарызуе здольнасць краіны фінансаваць ваенную дзейнасць, якая непасрэдна залежыць ад памеру эканомікі краіны, перавагі ўрада і насельніцтва краіны фінансаваць ваенную дзейнасць у адносінах да іншых бюджэтных расходаў. Звычайна ваенны бюджэт не ўключае расходы на праваахоўную дзейнасць і рэабілітацыю ветэранаў.

Паводле Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру ваенныя расходы ў свеце за 2011 год склалі 1,74 трлн долараў ЗША.[1] (каля 2,5% сусветнага ВУП).

Ваенныя бюджэты 2011 — Даведнік SIPRI

Асноўны артыкул: Спіс краін паводле ваенных расходаў

МесцаКраінаВаенны бюджэт ($ млрд.)[1]Агульнасусветная доля
Усяго ў свеце 1 738100%
1 ЗША71140.9 %
2 Кітай1438.2 %
3 Расія71.94.1 %
4 Вялікабрытанія62.73.6 %
5 Францыя62.53.6 %
6 Японія59.33.4 %
7 Індыя48.92.8 %
8 Саудаўская Аравія48.52.8 %
9 Германія46.72.7 %
10 Бразілія35.42.0 %

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 The 15 countries with the highest military expenditure in 2011 // SIPRI. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Ваенная эканоміка
Катэгорыя·Дзяржаўны бюджэт