wd wp Пошук:

Ваенна-паветраныя сілы Аўстра-Венгрыі

Вае́нна-паве́траныя сі́лы А́ўстра-Ве́нгрыі (афіцыйная назва ням.: Kaiserliche und Königliche Luftfahrtruppen ці K.u.K. Luftfahrtruppen) — від узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі, які існаваў у 1893—1919 гадах.

Ваенна-паветраныя сілы

Ваенна-паветраныя сілы Аўстра-Венгерскай імперыі былі створаны ў 1893 годзе. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў склад ваенна-паветранага флоту ўваходзіла больш за 30 самалётаў і 85 пілотаў. З усіх краін-удзельніц сусветнай вайны аўстра-венгерскія паветраныя сілы былі аднымі з самых слабых. Аўстра-венгерскія пілоты ваявалі на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны супраць рускай авіяцыі і на Італьянскім — супраць італьянскіх, англійскіх і амерыканскіх войскаў.

Самалёты аўстра-венгерскіх ВПС

Апазнавальныя знакі

З 1913 па, прыкладна, 1916 гады на аэропланах выкарыстоўваўся знак з колераў аўстрыйскага нацыянальнага сцяга. Прыкладна з 1915 года і да распаду Імперыі выкарыстоўваўся знак Жалезнага крыжа, ідэнтычны знаку Імперскіх ВПС Германіі ў перыяд з 1914 па 1918 гады.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенна-паветраныя сілы паводле краін
Катэгорыя·Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі