wd wp Пошук:

Ваенная кампанія Эфіопіі ў Агадэне

Ваенная кампанія Эфіопіі ў Агадэне 2007—2008 гадоў — серыя аперацый Узброеных Сіл Эфіопіі супраць Фронту нацыянальнага вызвалення Агадэна (ФНВА). Контрпартызанская кампанія пачалася пасля таго, як сепаратысты забілі некалькі дзясяткаў чалавек падчас нападу на кітайскі нафтавыведвальны комплекс у красавіку 2007 года.

Асноўныя ваенныя аперацыі прайшлі ў гарадах Дэгэх-Бур, Кэбры-Дэхар, Уордэр, Шылаво і іх наваколлях[6].

Па дадзеных Human Rights Watch (HRW), за эфіопскімі вайскоўцамі зафіксаваны розныя парушэнні правоў чалавека[7].

Перадумова

Самалійскі рэгіён Эфіопіі, большую частку якога складае Агадэн, з’яўляецца месцам даўняга ўзброенага канфлікту нізкай інтэнсіўнасці паміж урадам Эфіопіі і мясцовымі сепаратыстамі[8]. Многія члены групоўкі ФНВА, сфармаванай у 1984 годзе, падтрымалі Самалі ў вайне з Эфіопіяй 1977—1978 гадоў. Мэты арганізацыі мяняліся з цягам часу, пачынаючы ад атрымання незалежнасці да далучэння да «Вялікае СамаліВялікага Самалі» ці ж пашырэнне аўтаноміі[9].

24 красавіка 2007 года байцы групоўкі здзейснілі напад на нафтавыведкавы комплекс у Аболе, які належаў адной з кітайскіх кампаній. Падчас здарэння забіты 81 супрацоўнікаў прадпрыемства[10][11]. Гэты інцыдэнт заахвоціў улады правесці маштабную контрпартызанскую аперацыю.

Кампанія

21 кастрычніка 2007 года ФНВА заявіў, што вайскоўцы забілі 250 яго байцоў падчас бою ля горада Уордэр. Аднак гэтаму не было ніякага пацверджання ні з боку ўрада Эфіопіі, ні з незалежных крыніц[12]. Паводле справаздачы групоўкі ад 4 лістапада, у сутыкненнях паміж 26 кастрычніка і 1 лістапада было забіта да 270 лаялістаў. Тым не менш і аб дадзеным баі не было ніякіх згадак у Эфіопіі[13].

16 лістапада эфіопская армія выпусціла заяву аб ліквідацыі 100 баевікоў на працягу апошняга месяца і паланенні яшчэ сотні[14][15]. 18-га чысла ФНВА паведаміў, што эфіопскія ВПС падвергнулі бамбардзіроўцы вёскі і качавыя паселішчы, у выніку чаго загінула каля дзясятка мірных жыхароў[15][16]. Некаторыя сепаратысты, як заявіў прадстаўнік групоўкі, таксама атрымалі раненні ў выніку паветраных удараў, хоць і авіяцыя атакавала толькі мірныя паселішча і хатнюю скаціну[15]. 20 лістапада ўрад абверг гэтыя паведамленні[17].

Наступствы

У студзені 2009 года эфіопскія сілы бяспекі ў горадзе Данан забілі начальніка аддзела знешніх сувязяў ФНВА Махамеда Сірада, калі ён сустракаўся з іншымі членамі групоўкі[18]. Па паведамленнях, гэта прывяло да падзелу арганізацыі на дзве фракцыі: адна група была звязана з дзеючым старшынёй ФНВА Махамедам Амарам Асманам, а іншая на чале з высокапастаўленым лідарам Абдзівалі Хусейнам Гасам, які прызначыў Салахудзіна Мау новым старшынёй групоўкі, і заявіў, што ён «прыцягне Махамеда Амара Асмана да суду»[19].

Парушэнні правоў чалавека

28 лістапада 2007 года жыхары Агадэна распавялі пра злоўжыванні з боку УС Эфіопіі[20]. Бежанцы, якія ратаваліся ад рэпрэсій, казалі пра тое, як арміяй нібыта знішчаліся цэлыя вёскі. Усё гэта суправаджалася забойствамі, рабаваннямі і згвалтаваннямі[21]. Па дадзеных HRW, грамадзянскія асобы ў самалійскім рэгіёне апынуліся ў пастцы паміж супрацьлеглымі бакамі. Дзесяткі мірных жыхароў былі забіты, што, відаць, было наўмыснай спробай здзейсніць калектыўнае пакаранне супраць грамадзянскага насельніцтва за спачуванні да баевікоў[22].

Як паведамілі ў снежні некалькі бежанцаў і міжнародныя арганізацыі, эфіопскія вайскоўцы, выпрабоўваючы напружанне ў сувязі з іх разгортваннем у Самалі, вымушалі мясцовых грамадзянскіх асоб (уключаючы дзяржаўных служачых і работнікаў аховы здароўя) змагацца разам з войскамі супраць баевікоў. Паводле тых жа паведамленняў, гэтыя недастаткова абсталяваныя і дрэнна навучаныя апалчэнцы панеслі цяжкія страты ў некалькіх баях. Адзін заходні супрацоўнік па аказанні дапамогі сказаў, што салдаты ўварваліся ў бальніцы, каб заклікаць навабранцаў, і пагражалі заключыць у турму медыкаў, калі яны не выканаюць загад[23].

Эфіопскія афіцыйныя асобы адхілілі абвінавачванні, сцвярджаючы, што мясцовыя плямёны ахвотна фармуюць групы абароны супраць ФНВА[23]. Прэм’ер-міністр Мелес Зенаўі заявіў, што парушэнні правоў чалавека і гуманітарны крызіс «Не існавалі. Не існуе. Не будуць існаваць»[20]. Згода з заявай некалькі службовых асоб ААН і заходніх дыпламатаў, яны абмяркоўваюць міліцэйскую праграму на закрытых пасяджэннях, але сцвярджаюць, што не могуць публічна каментаваць, баючыся справакаваць гнеў урада Эфіопіі. Гэта можа прывесці да прыпынення гуманітарных намаганняў у рэгіёне[23].

Гуманітарная сітацыя

У кастрычніку 2007 года The Independent паведаміла, што сітуацыя ў Агадэне пачала нагадваць канфлікт у Дарфуры[24]. Як раней у гэтым месяцы распавяла падкамітэту па замежных справах Палаты прадстаўнікоў па Афрыцы і глабальнай ахове здароўя HRW, «Агадэн — гэта не Дарфур. Але сітуацыя там ідзе па палохала знаёмай схеме», прызнаючы, што «Эфіопія мае сур’ёзныя ўнутраныя і рэгіянальныя праблемы бяспекі»[25][26]. Акрамя таго, дырэктар HRW па абароне правоў чалавека назваў Агадена «міні-Дарфурам»[27].

Большая частка рэгіёну была недаступна вонкавым агенцтвам, паколькі эфіопскія войскі спрабавалі падавіць мяцеж[28].

6 лістапада 2007 года ўпраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў абвясціла аб адкрыцці пункта дапамогі ў рэгіёне Агадэн. ЗША таксама заклікалі правесці незалежнае расследаванне сцвярджэнняў аб парушэннях правоў чалавека эфіопскімі сіламі ў рэгіёне. На прысутнасць у рэгіёне атрымалі дазвол толькі 12 арганізацый, у тым лікц «Урачы без межаў». У сваю чаргу Чырвонаму Крыжу было забаронена дзейнічаць у Агадэне[29].

Зноскі

  1. Архівавана 14 красавіка 2009 года.
  2. Ogaden rebels say 43 Ethiopian soldiers killed in ambush attack Архівавана 4 снежня 2007 года.,” Sudan Tribune, July 3, 2007.
  3. Ethiopia army claims killing around 100 Ogaden rebels Архівавана 20 лістапада 2007 года.,” AFP, November 16, 2007.
  4. Ethiopia says 500 Ogaden rebels killed,” NEWS.com.au, August 8, 2007. (недаступная спасылка)
  5. McLure, Jason. “Caught in Ethiopia’s War Архівавана 20 верасня 2008 года.,” Newsweek, January 22, 2008.
  6. Ethiopia Ogaden crisis Архівавана 4 снежня 2007 года., Reuters AlertNet, 1st December, 2007.
  7. Collective Punishment: War Crimes and Crimes against Humanity in the Ogaden area of Ethiopia’s Somali Regional State: Summary (нявызн.). Hrw.org. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2008. Праверана 22 снежня 2010.
  8. Ethiopia: Crackdown in East Punishes Civilians Архівавана 18 кастрычніка 2008 года., Human Rights Watch, July 4, 2007.
  9. Unrest simmers in Ethiopia’s Ogaden Архівавана 20 красавіка 2008 года., AlJazeera, April 15, 2008.
  10. China oilfield in Ethiopia attacked (нявызн.). Aljazeera.net. Al Jazeera English (24 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2008. Праверана 25 красавіка 2007.
  11. ONLF Statement On Military Operation Against Illegal Oil Facility In Ogaden (нявызн.). Onlf.org. Ogaden National Liberation Front (24 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2007. Праверана 25 красавіка 2007.
  12. Rebels claim 250 troops killed, « Herald Sun, October 23, 2007. Архівавана 25 кастрычніка 2007 года.
  13. Ethiopian rebels claim killing of more than 270 troops (нявызн.), Google News, AFP (5 лістапада 2007). Праверана 6 лістапада 2007. «‘In the period 26 October through 1st November these engagements resulted in over 270 troops killed with an unconfirmed number wounded,’ the Ogaden National Liberation Front (ONLF) group said in a statement.». Архівавана 9 чэрвеня 2007.
  14. Ethiopia army claims killing around 100 Ogaden rebels (нявызн.), Google News, AFP (16 лістапада 2007). Праверана 16 лістапада 2007. «‘Around 100 terrorists from the ONLF have been killed after regrouping in the Lander area,’ the television quoted Colonel Gebregziabher Beyene, an army field commander as saying. ‘Several hundred others, including seven top leaders and two Eritreans, were captured,’ he said, explaining that small arms, RPG launchers and explosives were recovered.». Архівавана 9 чэрвеня 2007.
  15. 1 2 3 Ethiopia ‘bombs’ Ogaden villages (нявызн.), BBC News, BBC (19 лістапада 2007). Праверана 19 лістапада 2007. «Separatist rebels in Ethiopia’s Ogaden region say days of air attacks on civilians have caused many casualties.».
  16. Gettleman, Jeffrey. „Separatist Rebels Accuse Ethiopia’s Military of Killing Civilians in Remote Region Архівавана 20 снежня 2016 года.,“ The New York Times, November 20, 2007.
  17. Ethiopia denies reports of Ogaden helicopter attacks (нявызн.), Reuters Africa, Reuters (20 лістапада 2007). Праверана 20 лістапада 2007. «‘The so-called air and helicopter attacks in the Somali region never happened,’ Information Ministry spokesman Zemedkun Tekele said.». Архівавана 6 студзеня 2008.
  18. „Senior ONLF leader Killed“ Архівавана 10 лютага 2009 года. . Retrieved 27 January 2009.
  19. „Ethiopia: Ogaden’s ONLF breaks into two factions“ Архівавана 13 ліпеня 2011 года.
  20. 1 2 Soldiers continue human rights abuses in Ethiopia’s beleaguered southeast, say residents (нявызн.), International Herald Tribune (28 лістапада 2007). Праверана 29 лістапада 2007. «Ethiopian soldiers have abused civilians, committing arson and rape, in a southeastern area where they are fighting rebels, but there have been some improvements in aid delivery, residents said.».
  21. Ethiopia starves, kills own people, its refugees say Архівавана 19 кастрычніка 2007 года.,” GaroweOnline Архівавана 11 мая 2008 года., September 15, 2007.
  22. Porteous, Tom.»Ethiopia’s dirty war Архівавана 29 жніўня 2007 года.," Guardian Unlimited (re-published by Human Rights Watch), August 05, 2007.
  23. 1 2 3 Gettleman, Jeffrey. «Civilians are forced to fight Ethiopian rebels Архівавана 15 снежня 2007 года.,» International Herald Tribune, December 14, 2007.
  24. Bloomfield, Steve. Ethiopia’s ‘own Darfur’ as villagers flee government-backed violence (нявызн.). The Independent. London: Independent News and Media Ltd (17 кастрычніка 2007). — «[Refugees’] stories reveal the brutality of Ethiopia’s hidden war, a brutal counter-insurgency that some aid officials believe has parallels with Darfur.»  Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2007. Праверана 23 кастрычніка 2007.
  25. Saman Zarifi. Testimony of Saman Zarifi, Human Rights Watch’s Washington Advocate (нявызн.). U.S. House of Representatives Committee on Foreign Affairs. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2007. Праверана 23 кастрычніка 2007.
  26. Kennedy, Brian. Ethiopia: Advocate Says Ogaden Crisis Strikingly Similar to Darfur (нявызн.). AllAfrica.com. AllAfrica (3 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2007. Праверана 23 кастрычніка 2007.
  27. Gettleman, Jeffrey. “In Rebel Region, Ethiopia Turns to Civilian Patrols Архівавана 22 снежня 2014.
  28. Ethiopia rebels ‘agree UN truce’ Архівавана 17 кастрычніка 2007 года., BBC News, September 2, 2007.
  29. Malone, Barry. UN to open office in Ethiopia’s troubled Ogaden (нявызн.), Africa.reuters.com, Reuters (6 лістапада 2007). Праверана 6 лістапада 2007. Архівавана 23 лістапада 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Канфлікты 2007 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Бітвы Эфіопіі
Катэгорыя·Канфлікты 2008 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы